2012-11-06 12:42:25

Расійскі прэм’ер хоча правесці буйную канферэнцыю па міжрэлігійным дыялогу


RealAudioMP3 Прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў правесці ў Расіі міжнародную канферэнцыю па міжканфесійным дыялогу. Выступаючы на пленарным пасяджэнні саміту “Азія-Еўропа”, ён звярнуў увагу на тое, што неабходна шукаць пляцоўку для ўзаемадзеяння рэлігійных лідэраў, структур грамадзянскай супольнасці. Ён заявіў аб гатоўнасці Расіі правесці міжнародную канферэнцыю па наладжванні міжрэлігійнага і міжцывілізацыйнаму дыялогу. Прэм’ер адзначыў, што ў краіне існуе вялікая колькасць нацыянальнасцяў і рэлігій і “назапашаны нядрэнны вопыт узаемадзеяння”. Пры гэтым палітык прызнаўся, што цэнтральны механізм правядзення сустрэчы па міжкультурным дыялогу мяркуем аддаць ЮНЕСКА, якое, паводле яго, мае вялікі вопыт у гэтай сферы.







All the contents on this site are copyrighted ©.