2012-11-06 14:15:09

Кітай: Год веры адзначаецца ў святле навучання Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Навучанне Бэнэдыкта ХVI стаіць у цэнтры ўвагі каталіцкіх біскупаў Кітая, якія ў сваіх гаміліях і пастырскіх лістах заклікаюць католікаў перажываць Год веры ў лучнасці з усім Касцёлам. Дапаможны біскуп Шанхайскай архідыяцэзіі Аліас Джын Лу Ксьян у сваім спецыяльным звароце рэкамендуе вернікам звяртаць большую ўвагу на перажыванне Эўхарыстыі, якая з’яўляецца крыніцай і кульмінацыяй хрысціянскай веры. Біскуп Пэтэр Фэнг Ксінь Мао, ардынарый дыяцэзіі Джынг Ксьян, заклікае перажываць гэты адмысловы Год з акцэнтам на евангелізацыю. Апроч таго, у шматлікіх дыяцэзіях з нагоды 20-годдзя выдання Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, пасля нядзельнай св. Імшы, сумесна чытаюцца яго фрагменты.








All the contents on this site are copyrighted ©.