2012-11-05 10:44:12

Ватыканскі іерарх: у грамадстве, якое прапагандуе сумнеў, моладзі цяжка сфарміравацца


RealAudioMP3 Аб душпастырстве моладзі ў перыяд тэрміновай неабходнасці гаварыў у іспанскай Валенсіі кардынал Станіслаў Рылка. Старшыня Папскай рады па справах свецкіх прыняў удзел у Першым агульнаіспанскім кангрэсе душпастырства моладзі. Ватыканскі іерарх яшчэ раз падзякаваў Касцёлу ў Іспаніі за Сусветныя дні моладзі, якія паказалі малады, поўны энтузіязму і радасці веры Касцёл. Кардынал адзначыў, што сёння трэба паставіць пытанне: кім з’яўляецца сучасная моладзь, што яна шукае і чым яна адрозніваецца ад папярэдніх пакаленняў.

“Маладыя людзі жадаюць сцвярджаць сваю ідэнтычнасць, яны шчодрыя і адважныя, калі ў іх ёсць матывацыя. У параўнанні з папярэднімі пакаленнямі, аднак, яны маюць менш арыенціраў і слабейшае пачуццё прыналежнасці, - заўважыў кардынал Рылка. - Іх характэрызуе трывожнае культурнае, рэлігійнае і маральнае выкараненне, а таксама празмерны індывідуалізм. У грамадстве, якое прапагандуе сумнеў, нясталасць і інфантыльнасць, маладым людзям цяжка сфарміравацца. У гэтай сітуацыі, настаўнікі – святары, манахі і свецкія – павінны дапамагаць вырашаць гэтыя праблемы”, - падкрэсліў старшыня Папскай рады па справах свецкіх. Ён адзначыў, што сёння ў першую чаргу неабходныя добрыя настаўнікі. Адукацыя маладога пакалення, аднак, з’яўляецца задачай ўсёй касцёльнай супольнасці, лічыць кардынал Рылка.







All the contents on this site are copyrighted ©.