2012-11-05 15:06:03

Бэнэдыкт XVI скіраваў віншаванні новаму копцкаму Патрыярху


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI выразіў радасць і склаў віншаванні з нагоды абрання новага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадаса ІІ. У спецыяльнай тэлеграме Святы Айцец перадаў свае добрыя пажаданні новаабранаму іерарху, а таксама ўсім хрысціянам-коптам. Папа запэўніў Тавадаса ІІ у малітоўнай салідарнасці, просячы Бога аб шчодрым благаслаўленні, неабходным для выканання яго новага служэння. “Я ўпэўнены што Вы, як і Ваш славуты папярэднік, папа Шэнуда ІІІ, будзеце сапраўдным духоўным айцом для свайго народа і парнёрам суграмадзян ў справе будавання новага Егіпта ў міры і згодзе, служэнні супольнаму дабру на ўсім Блізкім Усходзе”, - напісаў Папа.Бэнэдыкт XVI таксама нагадаў аб вялікім прагрэсе, дасягнутым пад кіраўніцтвам Шэнуды ІІІ у паглыбленні адносін паміж Копцкай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Святы Айцец падкрэсліў, што моліцца, каб гэты пастаянны дыялог і сяброўства развіваліся пад кіраўніцтвам Святога Духа і прынеслі свае плёны ў справе ўмацавання салідарнасці і трывалага міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.