2012-11-05 12:04:09

Бэнэдыкт XVI прызначыў прэлата-тэолага ў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў 5 лістапада Прэлатам-тэолагам у Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кс. Кармэла Пелегрына, які дэ гэтага часу быў рэлятарам гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Функцыя, якая гістарычна называецца рэлятар веры, заключаецца ў тым, каб сабраць усе магчымыя аргументы, якія маглі б перашкодзіць кананізацыі або беатыфікацыі той ці іншай асобы. Гэта робіцца для таго, каб кананізацыйная камісія была поўнасцю ўпэўнена ў якасцях асобы, а таксама развеяла дастаткова заўчасна любыя сумневы. Чалавек можа быць абвешчаны благаслаўлёным або святым толькі тады, калі рэлятар веры не знойдзе аргументаў дастатковай важнасці для таго, каб адмяніць працэдуру.







All the contents on this site are copyrighted ©.