2012-11-04 13:23:39

Французскі кардынал крытыкуе ўрад за павярхоўнасць у пытаннях сям’і


RealAudioMP3 Французскі кардынал Андрэ Вэн-Труа, крытыкуе ўрад краіны за павярхоўнасць у пытаннях сямейнай палітыкі. Паводле іерарха, прыняцце закона аб дазволе заключэння шлюбнага саюза паміж асобамі аднаго полу і магчымасці усынаўлення імі дзяцей “пахісне адзін з фундаментаў грамадства”. Аб гэтым арцыбіскуп Парыжа сказаў падчас восеньскай сесіі Канферэнцыі Біскупаў Францыі, якая пачалася ў Лурдзе 3 лістапада. Кардынал Вэн-Труа адзначыў, што закон “насуперак таму як ён прадстаўляецца” урадам, “з’яўляецца не проста шчырай адкрытасцю на новыя катэгорыі сужэнства, але яго трансфармацыяй, якая тычыцца ўсіх”. Паводле яго “перамены такой важнасці павінны прадугледжваць нацыянальныя дэбаты, якія будуць грунтавацца не проста на выпадковых даследваннях ці пад ціскам уплывовых лоббі”, - сказаў іерарх. Французскія біскупы выразілі надзею на тое, што ўрад адкліча гэты спрэчны законапраект.

У той жа час, мэр французскага правінцыяльная мястэчка Хантай, правакацыйна абвясціў аб правядзенне 10 лістапада сімвалічнага вяселля паміж двума жанчынамі. Адначасова многія іншыя французскія граданачальнікі выказалі сваю гатоўнасць кіравацца толькі сумленнем ў падобных выпадках.








All the contents on this site are copyrighted ©.