2012-11-04 12:49:02

Копцскія хрысціяне Егіпта маюць новага Патрыярха


RealAudioMP3 Копцкія хрысціяне Егіпта маюць новага рэлігійнага лідэра. 4 лістапада Патрыярхам Копцкай праваслаўнай Царквы быў абраны 60-летній епіскап Тавардос. Урачыстая цырымоніі выбараў прайшлі ў катэдральным саборы Каіра. Па традыцыі, запіску з іменем будучага Патрыярха, выцягнуў з вазы хлопчык з завязанымі вачыма. Такім чынам епіскап Тавардас стаў 118-м копцкім праваслаўным Патрыярхам, якога, як і кіраўніка Каталіцкага Касцёла называюць Папам. Ён змяніў на гэтай пасадзе Шэнуду ІІІ, які памёр 17 сакавіка 2012 г. у 88-гадовым ўзросце. Сваёй радасцю ў сувязі з абраннем новага рэлігійнага лідэра падзяліўся епіскап копцкай епархіі св. Геогрія ў Рыме Барнаба Эль Сар’яны. “Папа Тавардас ІІ з’яўляецца вельмі актыўным, асабліва ў адносінаў да коптаў у Егіпце. Яго абранне – сапраўдны падарунак для ўсіх! Мы па-сапраўднаму чакаем, што ён працягне шлях папы Шэнуды ІІІ, школу якога прайшоў і духоўным сынам якога быў. Таму ён будзе яго наследаваць. Мы ўсе вельмі усхваляваны гэтым выбарам Бога”, - сказаў іерарх.

Паводле біскупа Эль Сар’яны, новы копцкі Патрыярх вельмі любімы ў Егіпце. Ён выказаў упэўненасць, што ў складанай палітычнай сітуацыі, кіраўнік коптскіх хрысціян працягне шлях дыялога. На сённяшні дзень копты складаюць ад 6 да 10% насельніцтва Егіпта.








All the contents on this site are copyrighted ©.