2012-11-03 10:27:43

Кс. Ламбардзі: апошні сэнс жыцця – у поўнай камуніі з Богам


RealAudioMP3 “У першыя дні лістапада Касцёл запрашае нас узняць позірк увышыню, “разарваць” закрытае неба над нашымі галовамі і паглядзець скрозь яго”, - лічыць кс. Фэдэрыка Ламбардзі. У сваёй суботняй рубрыцы “Octava Dies” на нашым радыё ён адзначыў, што святы на пачатку лістапада з’яўляюцца цудоўнай нагодай заўважыць існаванне “супольнасці збаўленых, святых, адчуць іх прысутнасць і іх духоўную еднасць з намі на нашым жыццёвым шляху”. “У нядаўнім заключным сінадальным Пасланні да Народа Божага нагадваецца, што “для самаранкі Езус не быў проста тым, хто дае жыццё, але тым, хто дорыць “жыццё вечнае”. Божы дар – гэта не толькі абяцанне лепшых умоў у гэтым свеце, але абвяшчэнне таго, што апошні сэнс нашага жыцця знаходзіцца па-за гэтым светам, у поўнай камунііі з Богам, якой мы чакаем напрыканцы часоў”, - нагадаў дырэктар Ватыканскага радыё.

Кс. Ламбардзі звярнуў увагу на яшчэ адну думку паслання Сіноду: “у Касцёле, асобы цалкам прысвечаныя Богу у беднасці, чысціні і паслухмянасці, павінны быць сведкамі таго гарызонту чалавечага існавання, які сягае далей за смерць, сведкамі чакання поўні, якая знаходзіцца па-за тым, што мы перажываем на гэтай зямлі”. “Цудоўнае пакліканне, але наколькі тэрмінова неабходнае!”, - звярнуў увагу кс. Ламбардзі. На яго думку, тут галоўную ролю грае надзея, “без якой не была б магчымай першая евангелізацыя і не будзе магчыма таксама евангелізацыя новая”.








All the contents on this site are copyrighted ©.