2012-11-03 13:03:22

Кардынал Кох: патрэбны экуменічны дыялог аб прыродзе Касцёла


RealAudioMP3 У цэнтры будучага экуменічнага дыялогу, на думку кардынала Курта Коха, устане пытанне аб прыродзе Касцёла. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству 2 лістапада выступіў з прамовай на Генеральным сінодзе Аб’яднанай Лютэранскай Царквы Германіі ў Тімендорфер Штранд. Ён заявіў, што “лютэране інакш чым католікі разумеюць аснову сваёй веры і свайго быцця Касцёлам, і, такім чынам, у іх традыцыі з’явіўся зусім іншы тып Касцёла”.

Па сутнасці, у канчатковым выніку размова ідзе пра адносіны паміж Рэфармацыяй і традыцыяй і пытанне аб тым, як разумець Рэфармацыю – як рэформу ці як разрыў з традыцыяй, звярнуў увагу кардынал Кох. Ён лічыць, што для пошуку супольнага паміж пратэстантамі і католікамі, было б карысным не заставацца на ўзроўні спрэчак XVI ст., а сканцэнтравацца на адзінай апостальскай Традыцыі. Рэфарматары, такія як Марцін Лютар, мелі намер абнаўлення ўсяго Касцёла, а не стварэння новага. “У экуменічным руху размова ідзе не менш, чым аб поспеху Рэфармацыі ў сэнсе евангельскага абнаўлення Сусветнага Касцёла”, - перакананы ватыканскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.