Папа заклікае маліцца аб адвазе біскупаў і святароў
Кожны месяц Святы
Айцец даручае малітвам вернікаў дзве малітоўныя інтэнцыі: агульную і місійную. У лістападзе
агульная інтэнцыя гучыць: “Каб біскупы, святары і ўсе слугі Евангелля давалі адважнае
сведчанне вернасці ўкрыжаванаму і ўвасросламу Пану”. Бэнэдыкт ХVI часта мае сустрэчы
са святарамі і іншымі людзьмі, якія садзейнічаюць абвяшчэнню Евангелля ў свеце. Папа
часта напамінае ім аб патрэбу яго вернага сведчання. Ён гаварыў аб гэтым 12 мая 2010
г. у Фаціме падчас Нешпараў, якія цэлебраваў для святароў, законнікаў, семінарыстаў
і для членаў касцельных рухаў. Пантыфік тады нагадаў, што клопатам кожнага хрысціяніна,
а тым больш асобаў якія прысвяцілі сябе служэнню Богу, павінна быць вернасць уласнаму
пакліканню. “Гэта выраз “паслядоўнай, сапраўднай і глыбокай любові да Хрыста Святара”,
- адзначыў Святы Айцец. Папа казаў таксама: “гэты глыбокі і моцны досвед любові Пана
прывядзе вас да таго, што будзеце адказваць на любоў Пана ў выключны спосаб. Жыццё
ў асаблівай прысвячэнні ўзнікла для таго, каб нагадваць Божаму народу аб Евангеллі”
. Святы Айцец адзначыў, што праз сваю гарачую малітву, аскетызм, місійную і апостальскую
дзейнасць яны з’яўляюцца прадказаннем эсхаталагтчнага Касцёла, які з пастаянствам
і любоўю сузірае свайго Бога. “Як патрэбнае гэтае сведчанне сённяшняму свету”, - казаў
Папа.
Місійная інтэнцыя Папы: “Каб Касцёл, які пілігрымуе на зямлі быў прамяністым
святлом народаў”. Аб місіянерскім абавязку Касцёла Святы Айцец часта нагадваў усім
ахрышчаным. Папа гаварыў аб гэтым вернікам падчас свайго апостальскага падарожжа ў
Германію ў 2011 г. “Дазвольце, каб Хрыстус ззяў у вас нават і тады, калі гэта патрабуе
ахвярнасці і адрачэння. Не бойцеся, што вы можаце страціць нешта. Адважна выкарыстоўвайце
свае здольнасці і дары для дабра Божага Валадарства і ахвяруйце саміх сябе як воск
свечкі, каб праз вас Пан асвятляў цемру.” “Вы – святло свету. Дзе Бог там будучыня”,
- нагадаў Папа вернікам.