2012-11-02 15:16:06

Бэнэдыкт ХVI: смерць – балючая, але яе не трэба баяцца


RealAudioMP3 2 лістапада Касцёл адзначае Успамін усіх памерлых вернікаў. З гэтай нагоды Бэнэдыкт ХVI узначаліць малітву, якая пройдзе у Ватыканскіх садах. На працягу свайго Пантыфіката Папа неаднойчы звяртаўся да тэмы смерці і яе хрысціянскага разумення. Папа казаў, што “пазбаўленне чалавекам зямных прывязанансцяў безумоўна балючае, але мы не павінны баяцца яго”, таму што яно “не можа парушыць глыбокую сувязь, якая нас аб’ядноўвае з Богам”. Падчас агульнай аўдыенцыі 2 лістапада 2005 г. Бэнэдыкт ХVI звяртаў увагу на парадокс сучаснага чалавека: з аднаго боку ён адмовіўся ад хрысціянскай духоўнасці, а з іншага, перад абліччам смерці, шукае нейкай паралельнай трансцэндэнтнасці. “Ці сучасны чалавек ўсё яшчэ чакае жыцця вечнага ці лічыць, што яно належыць да міфалогіі?”, - пытаўся Папа . Паводле Святога Айца, ў наш час, больш чым калі-небудзь, мы вялікую ўвагу надаем зямным справам, якія часта не дазваляюць думаць пра Бога як пратаганіста гісторыі і нашага жыцця.

2 лістапада 2008 г., перад малітвай “Анёл Панскі”, Папа казаў, што “сёння неабходна евангелізаваць рэальнасць смерці і жыцця вечнага, рэальнасць, якая асабліва падвяргаецца сінкрэтызму”. Па словах Папы дамінуючая сёння ментальнасць вядзе да думкі, што пасля смерці нічога няма. Але той, хто верыць у Хрыста і яго ўваскрасенне ведае, што смерць “гэта не канец, але пачатак паўнаты жыцця. Па гэтай прычыне той, хто бачыць вялікую надзею ў смерці, можа таксама жыць поўняй надзеі”,- адзначаў Пантыфік.

Таксама аб надзеі і смерці Папа казаў падчас агульнай аўдыенцыі 2 лістапада 2011 г. Паводле Святога Айца “чалавек мае патрэбу ў вечнасці і ўсе іншыя надзеі для яго занадта кароткія і абмежаваныя”. “Чалавек знаходзіць свой самы глыбокі сэнс толькі тады, калі ёсць з Богам, - казаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.