2012-11-02 14:12:32

Бразілія: пабудаваны самы вялікі каталіцкі храм у краіне


RealAudioMP3 2 лістапада, ва Успамін ўсіх памерлых вернікаў, у бразільскім Сан-Паўла, быў адкрыты найбуйнейшы каталіцкі храм у краіне. Новы касцёл, пабудаваны ў гонар Маці Божай, можа ўмясціць у сябе больш за 100 тыс. вернікаў. Ён быў узведзены на сродкі кс. Марчэлла Россі, вялікага энтузіяста і выканаўцы рэлігійнай музыкі у стыле “поп”. За апошнія гады ў Бразіліі былі прададзены больш за 12 млн. яго кампакт-дыскаў, а таксама 9 млн. кніг.

“Нават і некатолікі могуць прыйсці сюды, каб убачыць гэты вялікі касцёл. Гэты будынак узводзілі сем гадоў, а будзе трываць ён 700”, - лічыць а. Марчэлла. Паводле святара новы касцёл стане не толькі месцам малітвы, але таксама новым турыстычным аб’ектам Сан-Паўла.

Да гэтага часу найбольшым каталіцкім храмам у Бразіліі быў санктуарый Нашай Панны з Апарэчыда, апякункі Бразіліі. Ён знаходзіцца у 150 км ад Сан- Паўла і можа ўмясціць у сабе каля 45 тыс. вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.