2012-11-02 15:35:47

46 гадоў дзейнасці Залы Друку Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 У Рыме падвядуць вынікі 46-гадовай дзейнасці Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 6 лістапада ў рымскім універсітэце “LUMSA” адбудзецца сімпозіўм прысвечаны гісторыі гэтага органа Святога Пасаду у кантэксце 50-годдзя адкрыцця прац ІІ Ватыканскага Сабора. Зала Друку з’яўляецца спадкаемцам інфармацыйнага бюро Апостальскай Сталіцы, заснаванага 20 лютага 1939 г. пры “L’Osservatore Romano”. Мэтай гэтага органа была перадача інфармацыі аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы журналістам.

Падчас ІІ Ватыканскага Сабора дзейнасць гэтай установы актывізавалася і была звязана с пастаянным інфармаваннем грамадскасці аб працах форума. Пасля Сабора, у 1966 г. Інфармацыйны цэнтр стаў называцца Залай Друку і перайшоў пад кантроль Папскай рады па сродках сацыяльнай камунікацыі. З 1988 г., паводле Апостальскай канстытуцыі Яна Паўла ІІ Зала Друку, была абвешчана органам, які падпарадкоўваецца Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.