2012-11-01 11:48:28

Католікі Германіі: 500-годдзе Рэфармацыі – успамін трагічнага расколу


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Германіі разважаюць над запрашэннем пратэстанцкіх іерархаў, якія прапануюць ім прыняць удзел у святкаванні 500-годдзя Рэфармацыі, што пройдзе ў 2017 г. Пра гэта паведамляе “Reuters”. Біскуп Герхард Файге, які ўзначальвае камітэт па экуменічных справах у Канферэнцыі Біскупаў Германіі, адзначыў, што 500-я гадавіна пачатку Рэфармацыі адзначае ні што іншае, як трагічны раскол у хрысціянстве, і католікі “не думаюць, што яны могуць адсвяткаваць гэту падзею з радасцю”. Каталіцкі ўдзел ва ўрачыстасцях, як сказаў біскуп Файге, “не немагчымы ў прынцыпе, але ўсё залежыць ад характару запланаваных мерапрыемстваў”.

Трэба нагадаць, што раней на гэту тэму выказаўся старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Ён адзначыў, што 500-годдзе Рэфармацыі – падзея, якая падзяліла Каталіцкі Касцёл, і яе нельга назваць святам. “Мы не можам святкаваць грэх”, - адзначыў іерарх і дадаў, што ўсведамляе, што пасля такіх слоў яго могуць назваць антыэкуменістам. Замест святкавання Кардынал Кох спадзяецца прыняць удзел у двухбаковым прызнанні віны на ўзор бл. Яна Паўла ІІ, які ў 2000 г. папрасіў прабачэнне за грахі Касцёла, здзейсненыя ім напрацягу дзвюх тысяч гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.