2012-11-01 12:55:26

Былы нунцый у Беларусі напісаў кнігу пра ІІ Ватыканскі Сабор


RealAudioMP3 Былы Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Агасціна Маркета напісаў кнігу, прысвечаную пытанням правільнай інтэрпрытацыі ІІ Ватыканскага Сабору. Яна атрымала назву “ІІ Экуменічны Ватыканскі Сабор. За яго карэктную герменэўтыку” і выйшла ў Ватыканскім выдавецтве. Кніга будзе прадстаўлена 7 лістапада ў Рыме ў прысутнасці вядомых каталіцкіх іерархаў і грамадскіх дзеячаў: сярод іх Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні, былы архіварыус Ватыканскага сакрэтнага архіву і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла кардынал Рафаэле Фарына, заснавальнік “Супольнасці св. Ігідзія” прафесар Андрэа Рыкардзі і інш.

Бэнэдыкт XVI звярнуўся да тэмы правільнай інтэрпрытацыі рашэнняў ІІ Ватыканскага Сабору адразу пасля свайго абрання на Пасад св. Пятра. У знакамітай прамове да членаў Рымскай курыі 22 снежня 2005 г. ён заклікаў да карэктнай герменэўтыкі рэформы (або абнаўлення) у кантэксце працягласці Традыцыі. Гэтыя словы Святога Айца выклікалі вялікую зацікаўленасць дадзенай тэмай. Акрамя таго, яны падкрэслілі фундаментальную важнасць пытання інтэрпрытацыі спадчыны Сабору для карэктнага разумення і недапушчэння яе выкарыстання ў ідэалагічных мэтах. Выданне сваёй кнігі арцыбіскуп Маркета прымеркаваў да 50 гадавіны ІІ Ватыканскага Сабору, якая адзначаецца ў гэтым годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.