2012-10-31 14:01:12

Святы Айцец моліцца за пацярпелых ад урагану ў ЗША


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяр урагану “Sandy” на ўсходнім узбярэжжы Злучаных Штатаў. Святы Айцец, падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі, заявіў аб свай салідарнасці з сем’ямі загінуўшых і пацярпелымі, а таксама тымі, хто ўдзенічае ў аднаўленні разбураных гарадоў. Ад урагану, які абрынуўся ў панядзелак вечарам на ЗША, па апошніх дадзеных загінулі па меншай меры 55 чалавекі і больш за 8 млн. засталіся без электрычнасці. Прынесеныя шкоды ацэньваюцца ў суму да 50 млрд. долараў. Асабліва пацярпелі штаты Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.







All the contents on this site are copyrighted ©.