2012-10-30 13:15:23

У Рыме пройдзе Сусветны метафізічны кангрэс


RealAudioMP3 Шырокі спектр тэм абмяркуе V Сусветны метафізічны кангрэс, які пройдзе ў Рыме 8-10 лістапада. Сустрэча тэолагаў і філосафаў з розных кантынентаў мае на мэце развіццё метафізікі і яе інтэграцыю ў шматлікія сферы духоўнага жыцця. У праграме форуму такія пытанні, як містычнае вымярэнне асобы, сувязь метафізікі і тэалогіі, надпрыродная канцэпцыя ў антрапалагічных даследваннях, накірункі прымянення метафізікі як крытэрыя асэнсавання Абсалюту ў шматлікіх сферах чалавечай рэчаіснасці: эканоміцы, адукацыі, этыцы, палітыцы, мастацтве.

Сустрэча пройдзе пад патранатам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. На ёй выступіць кіраўнік гэтай ватыканскай дыкастэрыі, кардынал Зянон Грахалеўскі, і некаторыя іншыя ватыканскія іерархі, сярод якіх арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.