2012-10-30 12:18:21

У Касцёле пройдзе “Дзень юдаізму”


RealAudioMP3 Пытанні хрысціянска-юдэйскага дыялогу і ўвядзенне “Дня юдаізму”, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі пленарнай асамблеі Камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам, пасяджэнне якой з 28 кастрычніка праходзіць у Ватыкане. Працы органу, які дзейнічае ў рамках Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ўзначальвае кардынал Курт Кох, старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Было вырашана, што першымі краінамі, дзе пройдзе “Дзень юдаізму” 17 студзеня 2013 г. стануць Аўстрыя, Італія, Польшча, Нідэрланды і Швейцарыя. На пленарнай асамблеі вядзецца гаворка аб тым, каб пашырыць спіс краін, у якіх правядзенне такога Дня магло б павысіць узровень талерантнасці і павагі да іншых рэлігій і культур.







All the contents on this site are copyrighted ©.