Праз 20 гадоў пасля выдання Катэхізісу, католікі яго не ведаюць
Сярод шматлікіх заклікаў,
якія Бэнэдыкт ХVI скіраваў да католікаў з нагоды Году веры, было запрашэнне да большага
знаёмства з Катэхізісам Каталіцкага Касцёла, які можа стаць “сапраўднай падтрымкай
нашай веры”. Аб гэтым нагадаў кс. Дарыюш Кавальчык, эксперт Ватыканскага радыё, у
сваёй аўтарскай рубрыцы. Святар з жалем заўважыў, што змест Катэхізісу, які выйшаў
ужо 20 гадоў таму, да сённяшняга дня застаецца вядомы толькі невялікай частцы вернікаў.
“Таму Год веры дае магчымасць паспрабаваць змяніць гэту сітуацыю”, - лічыць езуіт.
“Жаданне Бога ўпісана ў сэрца чалавека”, - гэта першыя словы Катэхізісу, заўважыў
эксперт. Паводле яго, гэта азначае, што для чалавека асноўнымі з’яўляюцца асабістыя
адносіны з Бясконцым. “Жаданне Бога не з’яўляецца памылкай сляпой эвалюцыі ці абсурднай
амбіцыяй чалавека, які хоча дасягнуць бясконцасці. Катэхізіс падкрэслівае, што чалавек
здольны пазнаць Бога, бо для Яго і Ім быў створаны”, - звярнуў увагу кс. Кавальчык.
Езуіт
пытаецца: ці мы сапраўды адчуваем у сабе жаданне Бога? Катэхізіс сцвярджае, што яно
можа быць “забытым, няправільна зразуметым і нават адрынутым з боку чалавека”. Паводле
святара, зямныя даброты часта заглушаюць у нас жаданне Бога . Існуюць і іншыя прычыны.
Напрыклад, дрэнны прыклад вернікаў або імкненне грэшнага чалавека схавацца ад Бога.
Таму вывучэнне Катэхізісу Каталіцкага Касцёла – лепшы сродак, каб распаліць у сабе
жаданне Бога, - заключае эксперт Ватыканскага радыё.