2012-10-29 14:48:27

Кардынал Кох: ардынарыят для лютэранаў дапамог бы вырашыць праблемы


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, узгадваючы прайшоўшы Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі, адзначыў, што секулярызацыя, аб якой так шмат гаварылася на асамблеі, бярэ свой пачатак у падзеле заходняга хрысціянства ў XVI ст., калі рэлігія стала лічыцца асабістай справай. Іерарх нагадаў, што трэба памятаць аб гэтых негатыўных наступствах Рэфармацыі, якая адбылася амаль 500 гадоў таму.

На думку старшыні Папскай рады, шлях да паяднання з лютэранамі яшчэ вельмі доўгі. Самай вялікай праблемай з’яўляецца сама канцэпцыя Касцёла ў пратэстантаў, што можна спрабаваць вырашаць толькі праз салідны тэалагічны дыялог. Старшыня дэкастэрыі, якая адказвае за экуменізм, не выключае, аднак, спрашчэння гэтага шляху праз устанаўленне арданарыяту для лютэранаў, гэта значыць стварэнне структуры, аналагічнай з той, якую маюць зараз былыя англікане. Кардынал Кох адзначае аднак, што ініцыятыва павінна зыходзіць ад саміх лютэранаў, якія хацелі б перайсці да Каталіцкага Касцёла, захоўваючы сваю традыцыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.