2012-10-29 15:57:32

Кардынал з Ганконга: дыялог паміж Кітаем і Святым Пасадам – вялікая надзея на будучыню


RealAudioMP3 Вялікай надзеяй на будучыню назваў кардынал Джон Тонг з Ганконга прапанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі высокага ўзроўню паміж Кітаем і Святым Пасадам для рашэння актуальных пытанняў, якія тычацца кітайскіх католікаў. Ён заклікаў да малітвы, каб кітайскія ўлады ўспрынялі як “сяброўскі жэст” ініцыятыву прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Фернанда Філоні. На думку кардынала Тонга, дыялог проста неабходны, бо без яго немагчыма вырашыць тыя пытанні, якія застаюцца на сённяшні дзень адкрытымі. Як прыклад, іерарх прывёў факт біскупскіх пасвячэнняў без згоды Святога Айца, што супярэчыць самой натуры Касцёла і з’ўляюцца спробай кітайскіх уладаў зрабіць каталіцкіх біскупаў членамі палітычнага апарату.

Кардынал Тонг заўважыў яшчэ адзін моцны пункт прапановы ватыканскага іерарха: тыя станоўчыя эфекты, якія свобода веравызнання і прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла могуць прыўнесці ў кітайскае грамадства, бо заўсёды існуе моцнае сугучча паміж быццём добрым католікам і добрым грамадзянінам. У гэтым таксама можа быць зацікаўлена дзяржава.

Двухбаковая камісія такога ўзроўню існуе напрыклад паміж В’етнамам і Святым Пасадам. Кардынал Тонг выказаў надзею, што стварэнне падобнай структуры паміх Кітаем і Святым Пасадам можа стаць важным інструментам для наладжвання кантактаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.