2012-10-29 15:23:11

Бэнэдыкт ХVI узначаліць Нешпары у Сіксцінскай капэле


RealAudioMP3 31 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI узначаліць малітву Нешпараў у Сіксцінскай капэле з нагоды 500-годдзя адкрыцця яе фрэсак. Іх стварыў у 1508-1512 гг., па загадзе папы Юлія ІІ, Мікеланджэла Буанароці. На столі Капэлы, якая носіць тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, 33-гадовы Мікеланджэла прадставіў вялікія і невыказныя цярпенні чалавецтва. Арцыбіскуп Пьера Марыні, былы кіраўнік Службы папскіх літургічных цэлебрацый, адзначыў, што Сіксцінская капэла з’яўляецца “адным з месцаў, якое нагадвае аб вялікай душы эпохі Гуманізму і Адраджэння”. “Мікеланджэла сваімі энергічнымі фігурамі падкрэслівае ўзвышэнне чалавецтва і яго патэнцыял, што Гуманізм і Адраджэнне паставілі ў цэнтры сваіх зацікаўленняў”, - адзначыў іерарх. Паводле арцыбіскупа, іканаграфія Капэлы прадстаўляе веліч чалавека, створанага Богам на Яго вобраз і падабенства.

Менавіта ў Сіксцінскай капэле ўжо на працягу апошніх пяці стагоддзяў адбываюцца выбары Пантыфікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.