2012-10-29 14:24:16

Бэнэдыкт XVI прыняў прэм’ер-міністра Харватыі


RealAudioMP3 29 кастрычніка раніцай Бэнэдыкт XVI прыняў прэм’ер-міністра Рэспублікі Харватыя Зорана Міланавіча. Пасля аўдыенцыі ў Святога Айца адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах з дзяржавамі. Сардэчныя размовы дазволілі на плённы абмен думкамі па праблемах, з якімі Харватыя сутыкаецца ва ўмовах цяперашняга эканамічнага крызісу, а таксама па пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс у рамках двухбаковых адносін. У гэтым кантэксце была ўзгадана канферэнцыя, арганізаваная з нагоды 20-годдзя дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Харватыя і Святым Пасадам, якая пройдзе 29 кастрычніка ў другой палове дня.

У сувязі з вядомым выпадкам у Дайла, абодва бакі дамовіліся вырашыць гэтае пытанне як мага хутчэй, у духу традыцыйнага сяброўства паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Харватыя.

Прэм’ер падзякаваў Святому Пасаду за падтрымку ў законных спадзяваннях Харватыі на поўную еўрапейскую інтэграцыю. Размова ішла таксама пра каньюнктуру рэгіёну, з асаблівым акцэнтам на становішчы харватаў у Босніі і Герцагавіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.