Кіраўніцтва “L’Osservatore
Romano” паінфармавала, што з 1 лістапада рэдактарам іспанскамоўнай версіі ватыканскай
газеты будзе Марта Лаго. Яна стане другой жанчынай у гісторыі, якая зойме настолькі
важную пасаду ў сферы ватыкаснкіх СМІ, пасля Астрыд Хаас, якая ад 2008 г. кіруе нямецкамоўнай
версіяй “L’Osservatore Romano”. Марта Лаго, іспанка, нарадзілася ў 1970 г. у Мадрыдзе.
На працягу многіх гадоў працавала ў шматлікіх рэлігійных інфармацыйных агенцтвах,
на радыё і тэлебачанні, была спецыяльным карэспандэнтам іспанскага тэлебачання ў Італіі
і Ватыкане. З 2007 г. яна пачала супрацоўніцтва з ватыканскай газетай, а ў 2010 г.
стала намеснікам галоўнага рэдактара іспанскамоўнай версіі “L’Osservatore Romano”.