2012-10-27 15:29:09

Кардынал Кох: мадэрністы і традыцыяналісты маюць падобную хваробу


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох выказаўся на тэму дыялогу з іншымі хрысціянскімі канфесіямі. У інтэрв’ю агенцтву “ Zenit” ён адзначыў, што сумесная дэкларацыя, падпісаная прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла і лютэран у 1999 г. з’яўляецца вялікім крокам наперад у экуменічным дыялогу. “Зараз трэба абмеркаваць эклезіялагічныя вынікі гэтага пагаднення. Лютэране маюць адрознае ад католікаў паняцце Касцёла”, - нагадаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Паводле яго, тут трэба вызначыць, што для абодвух Цэркваў з’яўляецца сутнасцю Касцёла.

Іерарх перакананы, што Усеправаслаўны Сінод, які павінен хутка адбыцца, стане вялікім штуршком у дыядлогу з гэтай хрысціянскай канфесіяй. Кардынал Кох нагадаў, што зараз вядзецца тэалагічны дыялог з праваслаўнымі на тэмы калегіяльнасці ў Касцёле і першынства Наступніка св. Пятра.

Ватыканскі іерарх звярнуў увагу на спрэчкі, якія ідуць на тэму ІІ Ватыканскага Сабору паміж традыцыяналістамі і мадэрністамі ў Касцёле. Адны і другія глядзяць на яго як на своесаблівы разрыў у Касцёле. У адказ кардынал Кох нагадаў словы Бэнэдыкт ХVI, які падкрэсліў, што інтэрпрэтацыя навучання Сабору павінна адбывацца ў кантэксце аднаўлення і пераемнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.