2012-10-27 17:38:17

Бэнэдыкт XVI змяніў кампетэнцыі ватыканскіх дыкастэрый


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела ўспрыняў як вельмі адказнае для сябе асабіста і Папскай рады па новае евангелізацыі, якую ён узначальвае, рашэнне Святога Айца аб перадачы ў кампетэнцыю Рады пытанняў катэхізацыі ў Касцёле. Раней гэтым займалася Кангрэгацыя па справах Духавенства. Пантыфік паведаміў аб сваім рашэнні 27 кастрычніка на заканчэнне Сіноду Біскупаў. Арцыбіскуп Фізікела падкрэсліў, што змены дадуць магчымасць большага ўзаемадзеяння з мясцовымі епіскапатамі.

Ватыканскі іерарх лічыць, што новая евангелізацыя павінна распачацца з рахунку сумлення. Паводле яго, трэба задаць сабе пытанне, што зроблена для пазнання прыроды Касцёла, якая сама па сабе з’яўляецца евангелізацыйнай. Ён лічыць, што трэба адкрыцца на іншых і пачаць дзейнічаць па-іншаму.

Трэба адзначыць, што перадача пытанняў катэхізацыі ў кампетэнцыю Папскай рады па новай евангелізацыі не было адзіным рашэннем Святога Айца. Пытанні семінарыйнай фармацыі зараз будуць належаць да Кангрэгацыі па справах Духавенства. Раней імі займалася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.