2012-10-26 12:51:24

Папа: фільм дапамагае адчуць хрысціянскае пасланне


RealAudioMP3 25 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI разам з удзельнікамі сіноду прысутнічаў на прэм’еры фільму “Мастацтва і вера”, ініцыятарам стварэння якога былі Ватыканскія музеі. Папа адзначыў, што твор асабліва цэнны ў кантэксце Году веры, які распачаўся ў Касцёле. Ён заўважыў, што для многіх наведанне Ватыканскіх музеяў з’яўляецца часта адзінай магчымасцю кантакту са Святым Пасадам і першым знаёмствам з хрысціянскім пасланнем.

Бэнэдыкт ХVI яшчэ раз нагадаў аб важнасці дыялогу паміж Касцёлам і сучаснымі дзеячамі мастацтва. Паводле яго, вымярэння, у якім працуюць Ватыканскія музеі само па сабе ўжо з’яўляецца “евангелізуючым”. Святы Айцец нагадаў, што мастацтва і вера ідуць побач напрацягу двухтысячагадовай гісторыі Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.