2012-10-25 13:55:52

У Рыме размаўлялі на тэму фінансвай празрыстасці ў Касцёле


RealAudioMP3 24 кастрычніка ў рымскім Універсітэце св. Крыжа прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму: “Фінансавая празрыстасць і адканасць вернікаў у Касцёле”. Сустрэча была арганірзавана Міжуніверсітэцкай групай агульнай адказнасці на карысць эканамічнай падтрымкі Касцёла. Кс. прэлат Маўра Чывэла, член асацыяцыі, адзначыў, што сённяшняе грамадства патрабуе ад Касцёла фінансавай празрыстаці. “Не існуе прычын, па якіх Касцёл павінен быў бы хаваць тое, што мае і што атрымлівае ў якасці рэсурсаў”, - выказаў упэўненасць святар. Ён падкрэсліў, што ўсе матэрыяльныя даброты Касцёла прызначаны на евангелізацыйную і дабрачынную дзейнасць і дадаў, што меркаванні адносна яго багаццяў – гэта міф.

Падчас мерапрыемства гаварылася аб тым, што вернікі павінны ўносіць свой уклад у падрымку дзейнасці Касцёла. Удзельнікі падкрэслівалі, што гэта не павінна разлядацца як абавязак, ускладзены звонку або накладзеныя кімсьці зборы. Кс. Чывэла параўнаў Касцёл да сям’і, дзе кожны член павінен выконваць свае абавязкі. Ён лічыць, што сёння дзейнасць Касцёла трэба разглядаць у святле навучання ІІ Ватыкнскага Сабору, які падкрэсліў, што супольнасць вернікаў павінна ўзяць на сябе адказнасць за Касцёл, адкрыцца на яго місійную дзейнасць у свеце і ўсебакова падтрымліваць яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.