СДМ-2013: зменена месца правядзення заключнай Эўхарыстыі
Ватыканская дэлегацыя
знаходзіцца з візітам у Рыа дэ Жанейра. Мэтай яе падарожжа з’яўляецца падрыхтоўка
Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтым бразільскім горадзе ў наступным годзе.
Як паведамляе мясцовая архідыяцэзія, прыбыўшы з Ватыкану Альберта Гасбары, які адказвае
за арганізацыю падарожжаў Святога Айца, наведвае аб’екты моладзевага форуму, на якіх
пройдуць мерапрыемствы з удзелам Пантыфіка. Між іншым, было зменена месца правядзення
заключнай св. Імшы, якая ў першапачатковым варыянце павінна была адбыцца на лётным
полі авіябазы ў Санта Круз. Новае месца ў заходняй частцы горада, паводле меркавання
арганізатараў, пойдзе на карысць правядзенню Сусветных дзён моладзі і пілігрымам.