2012-10-25 14:57:24

Заява Дзяржсакратарыяту па справе Габрыэле


RealAudioMP3 25 кастрычніка Дзяржсакратарыят Апостальскай Сталіцы выдаў заяву па справе Габрыэле. У ёй гаворыцца, што ўступленне ў сілу прысуду былому камердынеру паставіла кропку ў гэтай сумнай гісторыі, якая “прынесла шмат болю: нанесла асабістую абразу Святому Айцу; парушыла права на недатыкальнасць многіх асоб, якія звярталіся да Габрыэле як да службовай асобы; прынесла ўрон Святому Пасаду і некаторым яго ўстановам; перашкодзіла кантактам паміж біскупамі з усяго свету і Апостальскай Сталіцай і выклікала збянтэжанасць у касцёльных супольнасцях”, - гаворыцца ў заяве.

Апрача таго, вышэйназванае “парушыла спакой супрацоўнікаў, якія штодня знаходзяцца на службе Наступніка св. Пятра”. Дзяржсакратарыят нагадвае, што прысуд быў вынесены пасля дакладнага следчага і судовага разбіральніцтваў у абстаноўцы празрыстаці, справдлівасці і поўнай павагі да права на абарону. У заяве ясна падкрэслена, што Габрыэле ажыццявіў крымінальныя дзеянні на аснове ўласных перакананняў, а чуткі пра ўдзел у справе іншых асоб не маюць пад сабой падставы. Гаворыцца таксама аб гіпатэтычнай магчымасці памілавання Габрыэле, што належыць выключна да кампетэнцыі Святога Айца.

Дзяржсакратарыят адзначае, што ў святле здзейсненага злачынства, прысуд, вынесены Габрыэле, можна лічыць мяккім і ў той жа час справядлівым.








All the contents on this site are copyrighted ©.