2012-10-24 15:18:17

Сінод Біскупаў звярнуўся да кітайскіх католікаў


RealAudioMP3 Удзельнікі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі падзякавалі кітайскім католікам за іх цвёрдасць, вернасць і адданасць Касцёлу. “Мы ведаем, што цярпенне, малітва і радасць быцця хрысціянінам у Кітаі падабаюцца Богу і з’яўляюцца падтрымкай для ўсіх хрысціян свету”, - напісалі сінадальныя айцы ў адказ на ліст кітайскага біскупа Лукаса Лі Джынфэнга, які не змог асабіста прысутнічаць на Сінодзе. Удзельнікі біскупскай асамблеі пажадалі, каб кітайскія іерархі, святары і вернікі перажывалі Год веры з вялікадушнасцю і адданасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.