2012-10-24 12:25:55

Бэнэдыкт XVI абвясціў імёны 6 новых кардыналаў


RealAudioMP3 Святы Айцец падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі абвясціў аб скліканні кансісторыі, падчас якой ён надасць кардынальскую годнасць 6 іерархам. Яна стане пятай падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI. Пантыфік назваў імёны кандыдатаў. Першым прагучала імя арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві, прэфекта Папскага дому, які стаў таксама арцыпрэсбітэрам базылікі св. Паўла за Мурамі. Кардынальскія берэты атрымаюць таксама: мараніцкі Патрыярх Антыахійскі Бешара Бутрас Раі з Лівану, Вярхоўны арцыбіскуп Трывандрум для католікаў Сіра-маланкарскага абраду ў Індыі Базэліос Клеміс Тотункал, арцыбіскуп Абуджы Джон Аларунфэмі Анаекан з Нігерыі, арцыбіскуп Багаты Рубэн Саласар Гомес з Калумбіі і арцыбіскуп Манілы Луіс Антоніа Тагле з Філіпін. Бэнэдыкт XVI заклікаў усіх вернікаў маліцца за новых кардыналаў.

Беручы пад увагу новыя прызначэнні калегія кардыналаў будзе налічваць 211 членаў, у тым ліку122 да 80 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.