2012-10-24 10:54:44

Былы камердынер будзе адбываць пакаранне ў Ватыкане


RealAudioMP3 Kс. Фэдэрыка Ламбардзі, паведаміў, што Паўла Габрыэле, асуджаны Ватыканскім трыбуналам за крадзеж дакументаў, будзе адбываць пакаранне ў Ватыкане. Ён дадаў, што ўжо падрыхтавана камера, дзе Габрыэле мог бы правесці 18 месяцаў зняволення. У цяперашні час былы камердынер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Прадстаўнік Святога Пасаду заявіў таксама, што акт памілавання з боку Папы ўсё яшчэ магчымы. “Калі рашэнне набярэ сілу, падсудны будзе адбываць пакаранне ў Ватыкане, - заявіў кс. Ламбардзі - Да цяперашняга часу не было ініцыятывы з боку Ватыкана, каб ён адбываў пакаранне ў Італіі. Хоць Латэранскія пагадненні прадугледжваюць такую магчымасць, не было перамоў па гэтым пытанні. Камеры былі падрыхтаваны ў казармах Ватыканскай жандармерыі, за офісам рэдакцыі “L’Osservatore Romano”, - дадаў італьянскі езуіт.

Кс. Ламбардзі таксама паведаміў, што 5 лістапада пачнецца другі судовы працэс па ўцечцы асабістых дакументаў. На гэты раз абвінавачаны – ватыканскі праграміст Клаўдыё Шарпелецці.







All the contents on this site are copyrighted ©.