2012-10-23 13:24:22

Легіянеры Хрыста перагледзяць свой харызмат для ачышчэння кангрэгацыі


RealAudioMP3 Кардынал Вэласіо Дэ Паоліс, папскі дэлегат для Легіянераў Хрыста, падтрымаў новую лінію кангрэгацыі па пераглядзе сваёй харызмы, што дазволіць “не атаясамліваецца з асобай заснавальніка”. 22 кастрычніка кардынал накіраваў легіянерам дакумент, які з’яўляецца часткай праекту новай канстытуцыі кангрэгацыі. Гэта не канчатковы варыянт, але ён утрымлівае змест, які “мае асноватворнае значэнне для агульнай харызмы Легіянераў Хрыста”, як падкрэсліў яго аўтар.

“Тэкст не прызначаны для ўвядзення інавацый у харызме кангрэгацыі або ў яе складовых частках”, - заявіў папскі дэлегат. Гэта спроба адкрыць, засвоіць і клапаціцца аб харызме, аб чым прасіў Бэнэдыкт XVI, дадаў ён. Дакумент, паводле кардынала, з’яўляецца адпраўным пунктам і агульнай асновай для ўсіх членаў кангрэгацыі.

Легіянеры Хрыста былі заснаваны ў Мексіцы ў 1941 г. кс. Марсьялем Масьелем. Некалькі гадоў таму былі высветлены сур’ёзныя амаральныя паводзіны заснавальніка, пасля чаго Бэнэдыкт XVI заклікаў да ачышчэння кангрэгацыі і прызначыў у сувязі з гэтым сваго спецыяльнага дэлегата.

Да Легіянераў Хрыста належыць 900 святароў і 3000 семінарыстаў у васямнаццаці краінах свету. Апрача таго 70 тыс. свецкіх вернікаў уваходзяць у арганізацыю “Regnum Christi”, звязаную з кангрэгацыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.