2012-10-22 14:09:42

Удзельнікі Сінода: каталіцкія СМІ павінны адказаць на глыбокія пытанні чалавека


RealAudioMP3 Каб інтэрнэт, тэлебачанне і радыё сталі эфектыўнымі прыладамі перадачы Евангелля неабходна, каб працаўнікі сферы сацыяльнай камунікацыі мелі ясную хрысціянскую ідэнтычнасць. Так мяркуюць удзельнікі Сінода Біскупаў, які праходзіць у Рыме. “Прылады камунікацыі з’яўляюцца аднымі з самых галоўных інструментаў евангелізацыі, якія Пан даў Касцёлу”, - адзначыў падчас асамблеі генеральны міністр Ордэна Меншых Братоў канвентуальных а. Марко Таска. Паводле яго, адметнасць звычайнага карыстальнікі мас-медыя, ад католіка прысутнага ў гэтай сферы, заключаецца ў тым, што апошні мае ўнутры сябе глыбокую любоў да Хрыста і упэўненасць, што добрай навіной трэба дзяліцца. Айцец Таска адзначыў, што сучасныя сродкі масавай камунікацыі здольныя перадаць поўню зместу хрысціянскага паслання і ўсё залежыць ад таго, наколькі правільна яны выкарыстоўваюцца.

На сённяшні дзень людзі чакаюць ад каталіцкіх СМІ асаблівай інфармацыі: той якая тычыцца сэнсу жыцця, праўды, вызначэння накірунку ў якім павінна рухацца чалавецтва. “Людзі шукаюць адказы на гэтыя пытанні. Магчыма яны робяць гэта трохі дзіўна, не так ясна, не так відавочна, але гэта пытанні якія кожны мужчына і жанчына мае ў сваім сэрцы. Такім чынам, гэта так цудоўна, што мы можам паспрабаваць адказаць на гэты пошук”, - сказаў францішканін.

Айцец Таска падкрэсліў, што католікам не трэба капіраваць распаўсюджаныя сёння спосабы камунікацыі. Неабходна разважаць над тымі пытаннямі, што ставіць сучасны чалавек і паказваць, што адказы на іх ён зможа знайсці ў Евангеллі і навучанні Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.