2012-10-22 14:34:36

Польскі іерарх: умацаваць катэхізацыю дарослых людзей


RealAudioMP3 Неабходна ўмацаваць катэхізацыю дарослых людзей, а не толькі моладзі і дзяцей. З такім заклікам падчас Сінода Біскупаў выступіў арцыбіскуп Познаньскі Станіслаў Гандэцкі. Іерарх адзначыў, што на працягу апошніх гадоў, у яго краіне, падчас катэхізацыі, увага пераважна надавалася менавіта дзецям і моладзі. У выніку гэтага па-за евангелізацыяй і каталіцкай адукацыяй апынулася цэлае пакаленне дарослых людзей. Ён падкрэсліў, што многія дарослыя не ў стане сведчыць аб сваёй веры і навучай ёй дзяцей, бо валодаюць вельмі слабымі ведамі аб ёй. Акрамя таго, існуе рызыка таго, што неадукаваныя дарослыя знішчаць тое зерне веры, якое было дадзена дзецям у Касцёле, расказаў іерарх.

Каб адказаць на гэты выклік, у Польшчы была створана школа падрыхтоўкі катэхетаў, якія ў першую чаргу рыхтуюцца працаваць з людзьмі старэйшых пакаленняў. Паводле яго, вопыт дзейнасці гэтай школы паказаў, што часта мова свецкіх, добра падкрыхтаваных катэхетаў, гучыць больш пераканаўча для дарослых, чым мова святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.