Патрыярх Раі: тэракт у Бейруце скіраваны супраць плённаму візіту Папы
Тэрарыстычны акт у
Бейруце, накіраваны супраць плёнаў візіта Бэнэдыкта XVI у Ліван. Так пракаментаваў
трагічнае здарэнне, якое адбылося 19 кастрычніка ў сталіцы гэтай блізкаўсходняй краіны
мараніцкі Патрыярх Антыёхіі Бутрас Раі. Паводле яго Ліван яшчэ жыве візітам Папы,
які адбыўся 14-16 верасня і словамі аб міры Хрыста, якія прамовіў на гэтай зямлі Пантыфік.
Кіраўнік мараніцкай Царквы заклікаў сваіх суайчыннікаў аб’яднацца і разам працаваць
дзеля лепшай будучыні. “Вера і надзея жыхароў Лівана ніколі не зруйнуюцца”, - падкрэсліў
іерарх і выказаў спадзяванне на тое, што ўсе людзі добрай волі прыкладуць намаганні,
каб захаваць стабільнасць у краіне. “Паранена тая годнасць Лівана, якая была паказана
свету падчас візіта Папы. Але ўсё раўно ён застанецца зямлёй святых і аазісам міру
і надзеі”, - сказаў Патрыярх Раі.