2012-10-22 16:18:24

"З сэрцам у кантакце". Евангелічная прыпавесць:схаваны ў зямлі скарб і каштоўная перліна (XIV)


RealAudioMP3 У мінулай перадачы я распавёў агульна пра прыпавесці-блізняты – пра схаваны ў зямлі скарб ды пра каштоўны перл. Мы прыглядаліся тады вобразам гэтых двух прыпавесцяў. Сёння давайце працягнем гэта рабіць далей, ды ўрэшце зробім выснову адносна галоўнага павучэння гэтых двух прыпавесцяў-блізнятаў. У гэтым мне дапамагае кніга а.Аўгустына Янкоўска «Царства Божае ў прыпавесцях».

Яшчэ некалькі слоў пра схаваны ў зямлі скарб

Як бачна, прыпавесць пра схаваны ў зямлі скарб, выкарыстоўвае часты, папулярны матыв. Ён ёсць досыць верагодным, каб стацца магчымым фактам. Гэты матыў цікавіць слухачоў, аднак гэта зусім не азначае, што прыпавесць адпавядае іх густам, чаканням, ды з'яўляецца цалкам яснай навукай.

Можа нават з'явцца пытанне, ці можна так паступаць у адносінах да выпадковага адкрыцця, так як зрабіў гэты чалавек, які знайдзены скарб схаваў ізноў, каб гарантавана стаць уладальнікам скарбу па закону, а ўсё як было затаіць. Права такое даваў яму рымскі закон, які вызнавалі ў такіх выпадках і раввіны.

Горшыцца такім манеўрам – непаразуменне; падобныя закіды часта чуваць у адрас прыпавесці аб растаропным аканоме ды несправядлівым суддзе. Непаразуменне вынікае з таго, што прыпавесць бярэцца як прыклад для пераймання, так як гэта мае месца ў прыпавесці пра міласэрнага самарытаніна. Тут жа трэба было б падкрэсліць іншую рысу – рашэнне.

Наш герой прыпавесці не аддае знайдзены скарб уладальніку, паколькі з'яўляецца ягоным наймітам, а такі гераічны ўчынак быў бы ў тыя часы незразумелым. Гэта вогуле не было падманам на фоне тагачасных паняццяў юрыдычных. Толькі адна думка апаноўвае, таго хто знайшоў схованку – набыць зямлю за любы кошт, як неабходны сродак да здабычы скарбу. Дзеля гэтага ён прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.

Усё ж адна нештодзённая рыса ёсць у гэтым апавяданні, якая паўторыцца ў блізнячай прыпавесці пра перл: прадаўшы ўсё да рэшты, гэты чалавек мае дакладна такую самую суму, якая ёсць неабходная, каб набыць зямлю. Гэта дробязь павінна была завострыць увагу слухачоў ды змусіць да развагаў над таямніцай Царства. Давайце мы таксама запомнім яе, бо будзе нам патрэбна, каб зрабіць уласцівую выснову з гэтай прыпавесці. Тым часам пяройдзем да прыпавесці-блізніцы.

Пра прыгожыя перліны

Тэма ёсць тая ж самая, але вобраз аднак іншы. У яго цэнтры знаходзіцца купец, пасярэднік, ды адначасова калекцыянер. Ён той, хто «шукае» каштоўны тавар, як знаўца; хто вымушаны далёка спадарожнічаць, бо лаўцоў перлаў не было на берагах Палестыны; ён – чалавек багаты, калі ўзяць пад увагу кошты перлаў у старажытнасці.

Вось некалькі прыкладаў, якія пераказалі нам рымскія гісторыкі. Перлы аздаблялі каралеўскую вопратку і вопратку найбольш заможных шляхцянак Рыма. Паводле Таго ж Плінія, Клеапатра ў кубку воцату растварыла перл, які быў варты 10.000.000 сэстэрцыяў; паводле Светонія Цэзар падараваў маці Брута перл вартасцю 6.000.000 сэстэрцыяў, а ў жонкі Калігулы была калекцыя перлаў вартасці 40.000.000 сэстэрцыяў.

Можна па рознаму пералічваць гэтыя сумы на сённяшнія грошы. Вядома, што 1 срэбраны дэнар быў раўны 4 сэстэрцыям. Дзелячы вышэй паданыя сумы на чатыры, мы атрымоўваем эквівалент, які параўноўваецца некаторымі даўнімі экзэгетамі, з такімі ж самымі сумамі ў швейцарскіх франках. Лепш аднак палічыць па іншаму: срэбраны дэнар – гэта дзённы заробак некваліфікаванага працаўніка-найміта (пар. Мц. 20:2).

Дзе знаходзіцца крытычны пункт прыпавесцяў-блізнятаў, што належыць прызнаць за іх галоўнае павучэнне? Каб правільна адчытаць галоўнае павучэнне абодвух прыпавесцяў, трэба пабачыць, што знаходзіцца ў цэнтры прыпавесці. Не скарб і не перл знаходзяцца ў цэнтры, бо ім не прысвечана больш апісанняў, але два чалавека, ці больш сцісла: аднолькавая рэакцыя абодвух у адносінах да жыццёвага шансу.

Агульная іх рэакцыя выражаецца ў аднолькавым іх рашэнні пазбыцца ўсяго сваёго маёнтка дзеля здабыцця гэтага адзінага шанса. Нават у ідэнтычных словах апісаны іх учынак: пайшоў - прадаў усё, што меў - купіў. Тут варта прыгадаць, што аднолькава ў абодвух увесь маёнтак іх быў на тое неабходны ды адначасова дастатковы.

Гэты іх крок, выстаўленны на суд слухачоў ці чытачоў, павінен быў знайсці, не гледзячы на ўсю рызыку, пэўную з іх боку ўхвалу – бо быў ён слушным. Чаму? Бо былі яны ў стане выкарыстаць неспадзеваны шанс. Гэтыя дзве прыпавесці закладаюць, канешне, самую высокую вартасць Царства, але вучаць не тэарэтычнай ацэнкі, але наскрозь прыктычнай, правільнай рэакцыі на дар Царства. Ёсць ёй поўня радасці, свабоднае і поўнае заангажаванне ў яе за кошт усіх іншых, знаходзячыхся ва ўладанні, вартасцяў.

На фоне гэтых разважанняў варта запытаць саміх сябе: а ці маё жыццё з вялікі інтузіазм ды радасцю падпарадкаванае галоўнай хрысціянскай вартасці – Царству Божаму, жыццю ў Ісусе Хрысце?

Айцец Андрэй Буйніч








All the contents on this site are copyrighted ©.