2012-10-22 13:18:40

Бэнэдыкт ХVI: новыя святыя аддалі сваё жыццё Богу і служэнню братам


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI узначаліў 21 кастрычніка, у першай палове дня, на плошчы перад ватыканскай базылікай св. Імшу, падчас якой кананізаваў семярых благаслаўлёных. Гэтая кананізацыя была першай і адзінай ў бягучым годзе і 10-й ў Пантыфікаце папы Ратцынгера. Сярод новых святых- два святары, дзве законніцы і трое свецкіх вернікаў. У сваёй гаміліі Пантыфік, разважаючы над сённяшнім фрагментам Евангелля: “Сын Чалавечы не для таго прыйшоў, каб Яму слкжылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення мноргіх” ( Мк. 10,45) адзначыў, што Касцёл слухае іх з асаблівай інтэнсіўнасцю і мае свядломасць таго, што пастаянна павінен служыць чалавеку і Евангеллю, па прыкладзе Хрыстуса. “Гэтыя словы сталі праграмай жыцця сямі благаслаўлёных, якіх сёння Ккасцёл ўрачыста ўпісвае ў хвалебныя шэрагі святых. З гераічнай мужнасцю яны поўнасцю аддалі сваё жыццё Богу і шчодраму служэнню братам”, - адзначыў Святы Айцец.

“Жак Бэрцье, які нарадзіўся ў 1838 г. у Францыі, вельмі хутка палюбіў Езуса Хрыста. Уступіўшы да Кангрэгацыі айцоў езуітаў вёў нястомную душпастырскую працу ў Мадагаскары, змагаўся супраць несправядлівасці ў краіне і нёс палёгку бедным і хворым. Ён аддаў сябе служэнню для ўсіх, чэрпаючы чалавечыя і святарскія сілы з малітвы і любові да Езусавага Сэрца, каб дайсці да мучаніцтва ў 1896 г. Паміраючы ён казаў: “Жадаю памерці чым адрачыся ад веры”, - сказаў Папа і дадаў, каб жыццё гэтага евангелізатара стала ўзорам для святароў, каб станавіліся па яго прыкладу людзьмі Бога. Няхай яго прыклад дапаможа шматлікім хрысціянам, якіх сёння пераследуюць з-за іх веры”.

Бэнэдыкт ХVI гаворачы пра Педра Калунгсана, які нарадзіўся каля 1654 г. на Філіпінах, у рэгіёне Вісаяс, адзначыў, што яго любоў да Хрыста паспрыяла таму, што стаў катэхізатарам і вёў сваю місіянерскую працу разам з мясцовымі айцамі езуітамі. “Жыццё там было вельмі цвёрдым і місіянеры пераследаваліся з-за зайздрасці і паклёпаў. Педра аднак паказаў сваю глыбокую веру і любоў і надалей вёў катэхетычную дзейнасць сярод наверненых асоб, даючы сведчанне аб Хрысце жыццём у чысціні і адданасцю Евангеллю. Яго вялікім жаданнем было прывесці душы да Езуса і гэта зрабіла тое, што з рашучасцю прыняў мучаніцтва. Памёр 2 красавіка 1672 г.”, - падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, каб прыклад і адважнае сведчанне Педра стала натхненнем для любімага філірінскага народа да адважнага абвяшчання Божага Каралеўства.

Гаворачы пра чарговага новага святога, італьянскага святара Джаванні Батысту Пьямарту, які памёр у 1913 г. Папа адзначыў, што ён быў вялікім апосталам моладзі. Ён заснаваў, між іншым, Таварыства святароў і свецкіх вернікаў а таксама Супольнасць Убогіх Служабнічак Святой Сям’і з Назарэта. “Таямніцай яго інтэнсіўнага і працавітага жыцця стала доўгая малітва. Разважанні над мукай, смерцю і ўваскрасеннем Хрыста, давалі яму духоўныя сілы, каб прыцягнуць чалавечыя сэрцы, асабліва маладых людзей, да крыніцы жыцця”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец нагадаў, што Марыя Саллес і Барангуэрас, іспанская законніца, якая нарадзілася ў 1848 г. сваё жыццё прысвяціла выхаваўчай працы. У 1892 г. яна заснавала Супольнасць Сясцёр Місіянерак Асветы ад Беззаганнага Зачацця. “Яе адукацыйная праца надалей прыносіць шчодрыя плёны сярод моладзі, дзякуючы велікадушнаму дару яе дачок, якія так як і яна, даручаюць сябе Богу, які можа ўсё”, - адзначыў Пантфік.

Частку сваёй гаміліі Папа прысвяціў Марыяне Копэ, амерыканцы нямецкага паходжання, якая нарадзілася ў 1838 г. Яна была францішканскай тэрцыяркай і працавала сярод пракажоных на Гаваях, ЗША. “У часах, калі нешмат можна было зрабціць для цакутуючых ад гэтай страшнай хваробы, Марыяна Копэ прадэманстравала найвышэйшую любоў, адвагу і энтузіязм. Яна з’яўляецца яркім і вялікім прыкладам таго, што найлепшае ў трыдыцыі каталіцкіх законнік і духа яе любімага св. Францішка”, - падкрэсліў Бэнэдыкт ХVI.

Гаворачы пра Кацярыну Тэкаквіту, індыянку, свецкую верніцу, якая нарадзілася ў сённяшнім штаце Нью-Ёрк у 1656 г. Папа сказаў, што была яна ахрышчана ў возрасце 20-ці гадоў і каб пазбегнуць пераследаванняў, была прымушана ўцякаць у Канаду. Там працавала аж да смерці, будучы вернай традыцыям свайго племені. “Кацярына ўражвае нас праз дзеянні Божай ласкі ў яе жыцці, і адвагай ў пакліканні, так асаблівым у яе культуры. Вера і культура ў ёй ўзаемна ўзбагачаюцца . Няхай яе прыклад дапаможа нам жыць любоў’ю да Езуса там, дзе знаходзімя, не адмаўляючыся ад таго, кім мы ёсць. Святая Кацярына, апякунка Канады і першая святая амерыканская індыянка - Табе мы даручаем абнаўленне веры сярод першых народаў і ва ўсёй Паўночнай Амерыцы”, - маліўся Святы Айцец.

Апошняя з сямі новых святых, Анна Шаффер, якая памерла ў 1925 г. была нямецкай свецкай верніцай. Пасля цяжкай аварыі яна на працягу далейшага свайго жыцця была прыкутая да ложка. “Першапачаткова скардзілася на свой лёс, аднак потым зразумела , што гэта заклік Укрыжаванага, каб пайшла за Ім.Узмоцненая штодзённай камуніяй яна стала нястомным правадніком ў малітве і вобразам любові Бога да тых, хто шукае яго парады. Няхай яе апасталят малітвы і пакутаў, будзе для вернікаў на яе радзіме яркім прыкладам”, - сказаў Папа.

На заканчэнне Святы Айцец выказаў надзею. каб сведчанне новых святых, іх вялікадушнае жыццё прамаўляла сёння да ўсяго Касцёла, а іх заступніцтва няхай яго ўмацоўвае і падтрымлівае ў яго місіі абвяшчання Евангелля ўсяму свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.