2012-10-21 13:17:37

Папа перад “Анёл Панскі”: не забывацца пра місіянераў, якія сеюць зерне Евангелля


RealAudioMP3 Пасля св. кананізацыйнай Імшы Бэнэдыкт ХVI памаліўся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, “Анёл Панскі”. Перад марыйнай малітвай Святы Айцец скіраваў сваё кароткае разважанне, якое прагучала на некалькіх мовах. Папа заклікаў вернікаў скіраваць свой позірк на Панну Марыю, Каралеву ўсіх святых, з думкай пра Лурд, які нядаўна наведала вялікая паводка, якая затапіла таксама Грот З’яўляенняў Панны Марыі. “ Асабліва сёння мы жадаем даверыць матчынай апецы Панны Марыі місіянераў і місіянерак- святароў, законнікаў, законніц і свецкіх вернікаў- якія ва ўсіх частках свету сеюць добрае зерне Евангелля”, - сказаў Святы Айцец. Пантыфік таксама заклікаў да малітвы за Сінод Біскупаў, які ў гэтыя тыдні абмяркоўвае выклікі новай евангелізацыі ў абвяшчанні хрысціянскай веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.