2012-10-21 13:39:48

21 кастрычніка адзначаецца Місійная Нядзеля


RealAudioMP3 21 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны Місійны Дзень, які таксама называецца Місійнай Нядзеляй. Яго ўстанавіў ў 1926 г. папа Пій ХІ. У гэты дзень ва ўсіх парафіях свету збіраюцца ахвяраванні на душпастырскую дзейнасць святароў, законных асоб і свецкіх вернікаў, якія працуюць на місійных тэрыторыях. Бэнэдыкт ХVI у спецыяльным пасланні з гэтай нагоды адзначыў, што сёлетняе святкаванне Сусветнага Місійнага Дня мае асаблівае значэнне. “Святкаванне 50-годдзя адкрыцця прац ІІ Ватыканскага Сабора, адкрыццё Гола веры і Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі, пацвярджаюць волю Касцёла ў спрыянні “missio ad gentes”, каб Евангелле дайшло да канцоў зямлі”, - напісаў Папа ў сваім пасланні.








All the contents on this site are copyrighted ©.