2012-10-19 14:08:26

Кардынал Сэпэ: у Касцёле таксама квітнее кар’ерызм


RealAudioMP3 Кардынал Крэшчэнцо Сэпэ, арцыбіскуп Неапальскі, у інтэрв’ю дыяцэзіяльнаму тыднёвіку “Nuova Stagione” (Новая пара), адзначыў, што сёння ў Касцёле, нажаль, не толькі існуе але і квітнее кар’ерызм. Іерарх нагадаў вядомыя словы кардынала Ратцынгера, аб “брудных рэчах” у Касцёле. “Я думаю, што гэта дрэнная з’ява, вакол якой загняздзіліся рэальныя злыя рэчы, што называюцца кар’ерызмам або бюракратычным цэнтралізмам, а таксама сваяцкасцю, якія шчыльна спалучаны з сабой”, - сказаў іерарх і дадаў, што гэта скандалы, якія не дапамагаюць тым, хто шукае Хрыста.

“Мы павінны вярнуцца да таго, каб быць Касцёлам для ўсіх, у тым ліку бедных, ставячы іх у цэнтр увагі нашых хрысціянскіх супольнасцяў”, - адзначыў арцыбсікуп Неапальскі. Паводле слоў іерарха, менавіта бедныя могуць нас узбагаціць духоўна на шмат больш, чым мы можам дапамагчы ім матэрыяльна. “Мы не павінны баяцца, так як нас навучыў Боскі Настаўнік, і быць прароцкім і місіянерскім Касцёлам, які жадае адкрыць дзьверы сваіх закрыстый і ісці разам з людзьмі нашага часу, прымаючы ўдзел у радасцях і болях нашых вернікаў”, - адзначыў з заклапочанасцю кардынал Сэпе.








All the contents on this site are copyrighted ©.