2012-10-18 13:55:18

Папа прызначыў сакратара кангрэгацыі арцыбіскупам Індыянапаліс


RealAudioMP3 18 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI прызначыў арцыбіскупам Індыянапаліс у ЗША Джозэфа Уільяма Тобіна, які да гэтага часу з’яўляўся сакратаром Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Ёзэф Тобін нарадзіўся ў 1952 г.у амерыканскім Дэтройт. Уступіў у кангрэгацыю рэдэмптарыстаў і ў 1978 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1997 г. быў абраны генеральным настаяцелем кангрэгацыі. У жніўні 2010 г. Бэнэдыкт ХVI прызначыў яго сакратаром Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў. На гэтай пасадзе іерарх адказваў за адносіны паміж Святым Пасадам і жаночымі манаскімі кангрэгацыямі ў ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.