2012-10-18 15:52:31

Біскуп: удзельнікі Сіноду атрымліваюць “аператыўныя прапановы” па евангелізацыі


RealAudioMP3 Рэктар Папскага Латэранскага ўніверсітэту, біскуп Энрыка Даль Ковала, падводзячы вынікі першага этапу прац Сінода Біскупаў, адзначыў, што яго ўдзельнікі найбольш увагі надавалі зместу веры. Важным элементам, аднак, з’яўляецца яе сведчанне асабістым жыццём, заўважыў іерарх і дадаў, што без гэтага новая евангелізацыя немагчыма. Біскуп Даль Ковала ўдакладніў, што асабліва цэнна, што заклік да сведчання веры гучыць на Сінодзе, дзе абмяркоўваецца будучыня Касцёла, які пакутуе ад рэлігійнай неталерантнасці. Рэктар Папскага Латэранскага ўніверсітэту перакананы ў тым, што Сінод дае ўнікальную магчымасць яго ўдзельнікам атрымаць “аператыўныя прапановы”, якія могуць ім дапамагчы на шляху новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.