2012-10-17 14:05:56

Мітрапалі Іларыён: дзяліць праваслаўным і католікам нечага (інтэрв’ю)


RealAudioMP3 Мітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, які зараз прабывае з візітам у Рыме, пагадзіўся адказаць нашай рэдакцыі на некалькі пытанняў. Выскокі іерарх лічыць, што перад Праваслаўнай Царквой, таксама як і перад Каталіцкім Касцёлам стаіць выклік новай евангелізацыі. Ён упэўнены, што хоць паміж двума Цэрквамі няма эўхарыстычнай і сакрамэнтальнай камуніі, яны не могуць лічыць сябе супернікамі. Наадварот, праваслаўныя і католікі, гэта саюзнікі ў вырашэнні сацыяльных і маральных пытанняў сучаснагачалавека.

Уладыка,наколькі тэма Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі актуальная для Рускай Праваслаўнай Царквы?

Гэта тэма актуальная для Рускай Праваслаўнай Царквы, бо мы здзяйсняем сваю новую евангелізацыю, якая была ініцыявана Свяцейшым Патрыярхам Кірылам, хутка пасля таго, як ён узышоў на патрыяршы прастол. Адной з частак гэтай праграмы новай евангелізацыі з’яўляецца той працэс, які адбываецца на кожным пасяджэнні нашага Святога Сіноду, калі мы падзяляем на некалькі епархій тыя буйныя з іх, якія адзначаюцца большай колькасцю прыходаў або у якіх існуюць вялікія адлегласці паміж гарадамі. Кожная такая епархія ператвараецца ў метраполію, якая складаецца з некалькіх епархій. Галоўная задача ў тым, каб погляд епіскапа, увага архіерэя, распасціралася туды, куды раней іерархі не маглі дабрацца па простым геаграфічным прычынам. І калі мы ўзгадваем мінулыя 20 гадоў, з удзячнасцю кажам аб памерлым Патрыярху Алексіі і аб усіх тых, хто працаваў пад яго кіраўніцтвам усе гэтыя гады. Мы кажам аб беспрэцэдэнтным па маштабе аднаўленні царкоўнага жыцця. Але мы павінны разумець, што гэта адраджэнне закранула ў першую чаргу буйныя гарады і ў меншай меры маленькія, і яшчэ ў меншай – сёлы і вёскі. Наша заданне заключаецца сёння ў тым, каб новая хваля хрысціянскай асветы народа дасягнула і так званай глыбінкі.

Нядаўна адбыўся візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Там жыве нямала католікаў, каля 20% па некаторых дадзеных. На Ваш погляд, як у далейшым будуць складвацца адносіны паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі.

Я думаю, што адносіны павінны складвацца ў канструктыўным ключы, бо дзяліць праваслаўным і католікам няма чаго. Паства ў кожнай Царквы свая. Я думаю, што мы не павінны ўспрымаць адно аднаго як супернікаў, мы павінны быць саюзнікамі ў нашай місіі. У нас няма эўхарыстычнай камуніі, у нас няма камуніі сакрамэнтальнай, нас падзяляе шэраг багаслоўскіх праблем, якія даследуе і якімі займаецца спецыяльна створаная для гэтага багаслоўская камісія. Але пры гэтым, у нас ёсць адзінства па вялікай колькасці пытанняў, і перш за ўсё, па пытаннях, якія тычацца паўсядзённага жыцця людзей, гэта значыць, па сацыяльнай і маральнай праблематыцы. І гэта тое поле, на якім мы можам разам працаваць і гаварыць адзіным голасам.

Размаўляў Міхаіл Фацееў







All the contents on this site are copyrighted ©.