2012-10-17 14:47:10

Літургічныя змены абраду кананізацыі


RealAudioMP3 Кіраўнік Службы папскіх літургічных цэлебрацый кс. прэлат Гвіда Марыні паведаміў, што ў абрады кананізацыі будуць унесены змены. Ужо ў нядзелю 21 кастрычніка падчас кананізацыі cямі новых благаслаўлёных, Святы Айцец выкарыстае змененыя абрады. Гэта звязана з аднаўленнем некаторых традыцыйных літургічных элементаў. Змены датычаць перш за ўсё выключэння абраду кананізацыі з эўхарыстычнай цэлебрацыі, зараз, яны будуць адбывацца асобна. Паводле слоў кс. Марыні, будуць скарочаны таксама апісанні біяграфій будучых святых на пачатку абрадаў, затое больш падрабязна на іх жыццё зверне ўвагу Пантыфік падчас сваёй гаміліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.