2012-10-17 17:35:31

"З сэрцам у кантакце". Евангелічная прыпавесць: зерне гарчыцы (ХІ)


RealAudioMP3 Гэта ўжо трэцяя прыпавесць пра рост указвае дынаміку Царства Божага з іншага боку – яна падкрэслівае кантраст, які з'яўляецца паміж пачаткам і канцом рэалізацыі Божага плана. Усе тры Сыноптыка падаюць прыпавесць пра гарчычнае зерне ў неаднолькавым кантэксце. У той час, калі Мацьвей і Марк змяшчаюць яе ў «дзень прыпавесці», то Лука прыводзіць яе пасля сцэны аздараўлення жанчыны, якая была хворая 18 год (зрэшты без усялякай сувязі з гэтай сцэнай). Марк падае гэту прыпавесць адну, а Мацьвей з Лукой спалучаюць яе ў адно цэлае з вельмі падобнай прыпавесцю пра хлебную закваску, якой Марк вогуле не мае.

Давайце паслухаем яе ў версіі Марка:
30 І казаў: «Да чаго падобна Валадарства Божае? Або якою прыпавесцю выявім гэта?
31 Як гарчычнае зерне, калі пасеяна ў зямлю, ёсць найменшым з усіх зярнятаў на зямлі;
32 а калі пасеянае ўзыходзіць, становіцца большым ад усіх гароднін і выпускае галіны вялікія, так што нябесныя птушкі могуць хавацца ў яго засені».

Прыпавесць гарчычнае зерне ў Евангеллі Фамы

Метадам падрабязнага аналіза слоўніка і шляхам параўнання тэкстаў Сыноптыкаў, вызначана што Лк. утрымлівае найболш першасную форму, набліжаную да крыніцы Q. У апакрыфічным гностычным Евангеллі Фамы, якая паўтарае гэту крыніцу, так гучыць нашая прыпавесць: «Вучні звярнуліся да Ісуса: «Скажы нам, да чаго ёсць падобна царства нябеснае?». Адказаў ім: «Яно падобнае да гарчычнага зерня, самаму маленькаму сярод іншых зерняў. Калі, аднак, упадзе ў апрацаваную зямлю, яно дае вялікую галіну і становіцца хованкай для птушак нябесных»» (EvTh 20).

Затое рэтрансляцыя гэтай прыпавесці ў версіі Мк. на арамейскую мову (M.Black) дае іншыя цікавыя вынікі – тут сцверджваецца гульня слоў і мастацкія алітэрацыі, што ізноў набліжае нас да ipsissima verba Jesu, даючы перавагу гэтаму тэксту, што да першаснасці на некарысць Q.

У кожным выпадку тут Q і Мк. з'яўляюцца традыцыямі адна ад другой незалежнымі. Толькі у сённяшнім Мц. адбыўся сітэз адной і другой. Такім чынам, у той час, калі Лк. падае апісанне падзеі пры дапамозе мінулага часу, а ў Мк. ёсць прадстаўленне сітуацыя ў цяперашнім часе, то Мц. спалучае ды ўжывае абодвух гэтых часоў. Калі Мк. мае толькі «ажыны», Мц. бярэ ўжо «дрэва» ад Лукі. Лука апускае цалкам згадку пра тое, што зерне ёсць маленькае, якую мае Q, а потым акцентуе не столькі кантраст, колькі сам ўзрост. Мк., а за нім і Мц., кладуць націск на кантраст паміж пачаткам і канцом.

Падрабязнасці прыпавесці

Два рытарычныя пытанні, вельмі семіцкія, якімі Ісус звяртаецца на пачатку у тэкстах Марка ды Лукі, жыва прыгадваць уступы, якімі равіны папярэджвалі свае прыпавесці. Таму выраз «падобна Валадарства Божае» трэба было б перадаць выразам «з Валадарствам Божым ёсць так, падобна як...» .

Мы патрабуем некалькіх тлумачэнняў, каб вобраз стаў больш выразным. Пра якую гарчыцу тут мова? З пэўнасцю не пра тую, што нам вядомая, з якой робіцца гарчыца, якую выкарыстоўваем у ежу. Аднак паміж эгзэгетамі няма згоды, пра які гатунак паўдзённай расліны-гарчыцы тут ідзе мова. Пералічваецца: sinapsis nigra-alba, brassica nigra, salvadora persica.

За першую галасуе болшасць даследчыкаў. Гэта расліна вырастае ў вышыню 3-4 м. Калі ж прыняць, што гэта апошняя з пералічаных (salvadora persica), то трэба гэту высату павялічыць у два разы. Сапраўды птушкі ў засені гэтай гарчыцы шукаюць хованак.

У прадстаўленых на дадзены момант падрабязнасцях няма алегарычных рысаў. А ўсё ж апошні верш прыпавесці моцна ўражвае. Ва ўсіх трох Сыноптыках, не гледзячы на незначную розніцу сфармулявання, вобраз канчатковага розквіту пазычае словы з Кнігі Даніэля. Яны там з'яўляюцца часткаю другога сну Навухаданасора пра дрэва: «Лісты яго – найпрыгажэйшыя, і плады яго – шчодрыя, і давала яно ежу ўсім. Пад ім жылі палявыя звяры, і на яго галінах жылі птушкі паднебныя, і з яго кармілася ўсё жывое» (Дан. 4:9).

Падсумоўваючы, можна сказаць, што гэта прыпавесць напэўна падбадзёрвала першых хрысціян, калі Царква была маленькай кропляй у акіяне паганства. Хай жа і нас яна падбадзёрвае, бо ва паўсюным Уваскрасенні – гэта мы станем тымі птушкамі, якія знойдуць сваё месца ў Божым Валадарстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.