2012-10-16 14:49:07

Папа скіраваў пасланне з нагоды Сусветнага дня харчавання


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Хасэ Грац’яна да Сільвы з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16 кастрычніка. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: “Сельскагаспадарчыя кааператывы харчуюць свет”. Святы Айцец адзначыў станоўчую ролю кааператыўнай працы. “Як вядома, Каталіцкі Касцёл разглядае працу і кааператыўныя прадпрыемствы як жывы вопыт адзінства і салідарнасці, здольны пераадолець адрозненні і нават сацыяльныя канфлікты”, - напісаў Пантыфік.

Папа адзначыў, што дзейнасць кааператыўных гаспадарстваў не можа абмяжоўвацца выключна да эканамічнага вымярэння, а спрыяць чалавечаму, сацыяльнаму, культурнаму і маральнаму ўзросту чалавека. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што ў свеце, які намагаецца пераадолець цяжкасці, выкліканыя эканамічным крызісам, вопыт кааператываў уяўляе сабой новы тып эканомікі на службе чалавеку, якая адзначаецца бескарыслівасцю і адзінствам.








All the contents on this site are copyrighted ©.