На Сінодзе Біскупаў гаварылі пра дапамогу разведзеным
Чарговы дзень прац
Сіноду Біскупаў адзначыўся выступленнямі іерархаў і свецкіх вернікаў з некалькіх кантынентаў.
Кардынал Тэлесфорэ Топа з Індыі адзначыў, што крызіс Касцёла ў Еўропе – гэта крызіс
веры. На яго думку адным з выхадаў з яго з’яўляецца аднаўленне керыгмы – абвяшчэння
сутнасці веры. З ім пагадзіўся іерарх з Уганды біскуп Ёсэф Зіва. На яго думку, новая
евангелізацыя павінна быць абавязкова звязана з адукацыяй. Ён нагадаў, што, калі хрысціянскія
місіянеры прыбылі ў Афрыку, то разам з храмамі будавалі і школы. Біскуп Ірыо Грэх
з Мальты заклікаў не забывацца аб разведзеных і не выключаць такіх людзей з парафіяльных
супольнасцяў.
Кардынал Курт Кох у сваім выступленні спыніўся на экуменічным
вымярэнні хрысціянства. А аўдытар Сіноду, свецкі католік з Санкт-Пецярбурга Міхаіл
Фацееў распавёў аб сумеснай працы паміж праваслаўнымі і каталікамі ў сваім горадзе.
Вопытам адраджэння веры ў Сібіры падзяліўся з Сінадальнымі Айцамі біскуп з Новасібірска
Іосіф Верт. Яшчэ адзін іерарх з краін былога СССР, Арунас Панішкайціс з Літвы падкрэсліў
ролю шанавання мясцовых святых у справе новай евангелізацыі. У прыватнасці ён спыніўся
на кульце бл. Юрыя Матулевіча.
Спецыяльна для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага
радыё Міхал Гольдзін