2012-10-16 14:04:00

Бэнэдыкт ХVI аб Еўропе і яе хрысціянскіх каранях


RealAudioMP3 15 кастрычніка ўдзельнікі Сіноду па новай евангелізацыі прысутнічалі на прэм’еры фільму “Званы Еўропы”, прысвечанаму адносінам паміж хрысціянамі, еўрапейскай культуры і будучыні кантынента. Фільм заснаваны на інтэрв’ю з некалькімі лідэрамі хрысціянскіх канфесій, у тым ліку Бэнэдыктам ХVI. Святы Айцец чарговы раз падзяліўся сваёй упэўненасцю, што надзея Еўропы – у адкрыцці яе евангельскіх каштоўнасцяў і хрысціянскіх каранёў. Пантыфік вылучыў тры яе матывы. Ён лічыць, што чалавек можа забыцца пра Бога, займацца іншымі справамі, “але Бог ніколі не знікне”. Пантыфік адзначыў, што другая прычына надзеі, гэта сапраўднасць і пастаянная актуальнасць Евангелля Хрыста, у адрозненні ад ідэалогій, якія хутка знікаюць, “бо ім не хапае глыбокай праўды”. У сваім інтэрв’ю Папа назваў трэці матыў надзеі для Еўропы. Паводле яго слоў – гэта маладое пакаленне, занепакоенае будучыняй. “Моладзь пазнала шматлікія рэчы – прапановы ідэалогій і спажывецтва – але ўбачыла іх пустату і недастатковасць”, - заўважыў Папа. Ён упэўнены, што менавіта новыя пакаленні турбуе будучыня Еўропы, якую яны звязваюць з верай. Святы Айцец падкрэсліў, што кантынент павінен адшукаць сваю ідэнтычнасць. “Сёння Еўропа мае дзве душы: абстрактную, антыгістрычную, якая імкнецца дамінаваць над усім, і хрысціянскую, якая адкрываецца на ўсё рацыянальнае і стварае падмурак Еўропы”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI у сваім інтэрв’ю.








All the contents on this site are copyrighted ©.